Перайсці да зместу

Плывучая казарма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканская плыўказарма спецыяльнай пабудовы

Плыву́чая каза́рма (або плыўказа́рма, скар. ПКЗ) — рэйдавае судна забеспячэння, прызначанае для размяшчэння экіпажаў караблёў, якія не маюць дастатковых умоў для бесперапыннага пражывання на борце, пры іх знаходжанні ў пункце базіравання, дзе берагавыя казармы адсутнічаюць.

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Плывучыя казармы могуць быць спецыяльнай пабудовы або пераабсталяваныя з іншых судоў (у тыповым выпадку пасажырскіх судоў або вайсковых транспартаў), самаходныя або несамаходныя. Прыкладамі забяспечваных караблёў з'яўляюцца падводныя лодкі (ПЛ), ракетныя або тарпедныя катары і іншыя малыя караблі. Гістарычна, былі ПКЗ мінаносцаў, эсмінцаў, ПКЗ навабранцаў, ПКЗ ваенна-марскіх вучылішчаў і акадэмій, і гэтак далей.

Французскія плыўказармы XIX стагоддзя, перабудаваныя з лінейных караблёў

Шырокае распаўсюджванне плывучыя казармы, перабудаваныя з лінейных караблёў, атрымалі ў Англіі ў XVIIIXIX стагоддзях, у перыяд найбольшага росту і абнаўлення флоту, калі меліся лішкі састарэлых, зношаных, або па іншых прычынах непрыдатных для службы ў моры караблёў. Перабудова звычайна ўключала ў сябе зняцце мачтаў, перакрыцце дахам верхняй палубы, устаноўку печаў і ператварэнне гарматных партоў у вокны.

У перыяд сусветных войнаў і пасля тыповай плаўказармой стала пасажырскае судна, так як яно патрабавала толькі мінімальных пераробак. Напрыклад, нямецкі Вільгельм Густлаф з 1941 па 1944 год гуляў ролю плаўказармы данцыгскай вучэбнай флатыліі падводнікаў. Акрамя жылых і санітарна-бытавых памяшканняў, у некаторых выпадках на ПКЗ могуць абсталёўвацца штабныя, навучальныя і іншыя.

У савецкім/расійскім ВМФ плывучыя казармы ў большасці пераабсталяваныя. Напрыклад, ПКЗ-33 Балтыйскага флоту — былое судна размагнічвання СР-479 праекта 130 «Бяроза».[1]

Зноскі

  1. Судно размагничивания пр. 130(недаступная спасылка)
  • Военно-морской словарь / Гл. ред. В. И. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. с. 314 ISBN 5-203-00174-X